Сайт поезії, вірші, поздоровлення у віршах ::

logo

UA  |  FR  |  RU

Рожевий сайт сучасної поезії

Бібліотека
України
| Поети
Кл. Поезії
| Інші поет.
сайти, канали
| СЛОВНИКИ ПОЕТАМ| Сайти вчителям| ДО ВУС синоніми| Оголошення| Літературні премії| Спілкування| Контакти
Кл. Поезії

 x
>> ВХІД ДО КЛУБУ <<


e-mail
пароль
забули пароль?
< реєстрaція >
Зараз на сайті - 1
Немає нікого ;(...
Пошук

Перевірка розміру




Андрэй Хадановіч

Прочитаний : 314


Творчість | Біографія | Критика

Верш на Свабоду

Мы  покуль  не  народжаны  народ,
мы  вязьні  скамянелых  яйцаклетак,
мысьленча  запаволены  чарот;
хтось  падла,  хтось  зусім  яшчэ  падлетак,

хтось  піша  і  рыторыкай  старой
уводзіць  юнакоў  у  заблужджэньне:
змагар,  руплівец,  ходаньнік,  герой,
тытан,  а  мо  й  тытанік  адраджэньня.

Стаміліся  й  губляем  лік  гадам:
гады  ў  турме  паўзучыя,  як  гады!
Дзе  ж  тая  паўнагрудая  мадам,
што  ўсіх  нас  павядзе  на  барыкады?


Што  маем,  ёй  бы  кінулі  да  ног!
І  вартавыя  чуюць  нашы  енкі,
калі  начамі  ў  каляровых  снох
мы  бычым  гэту  кралю  без  сукенкі.

Мы  валім  дрэвы,  чэшам  камяні,
капаем  катлаваны  і  каналы,
чакаем  на  спатканьні,  лічым  дні
й  абагульняем  сьвет  наш  дасканалы.

Бо  верым:  навакольнае  лайно
цудоўным  гноем  станецца  ў  гасподзе.
Па-праз  закратаванае  акно
гартуем  дых,  каб  дыхаць  на  свабодзе.

Нові твори