Ранак (на пямяць Есеніна)

Нешта  ціха  спявае  поўня,
І  крычыць  праз  туман  крумкач  -
Ён  мне  жылы  парэзаў  сёння
Тым  лязом,  што  адняў  ад  няўдач.

Я  крывёю  запэцкаў  ранак,
Не  жаданы,  халодны  да  болю.
Ён  на  мой  узыходзіў  ганак,  
Каб  сыграць  сваю  новую  ролю.

Ах,  зіма!  Ах,  якая  зіма  -
Да  цяпла,  пэўна,  не  дажіву  я.
І  каханне  маё  дарма
Прападае,  знікае,  віруе...

Можа  я  і  раздам  пазыкі,
Можа,  нават,  пазычу  сам.
Ты  зайграй...  ты  зайграй  музыка,
Надыходзіць  канец  часам...

І  на  снезе  халодны  месяц
Намалюе  мае  сляды.
Пэўна  ў  снежні  мяне  павесяць,
Ці  заб'юць  у  пад'ездзе,  тады

Будзе  дождж,  я  да  раніцы  выйду
Паглядзець,  хто  па  мне  сумуе.
Толькі  ведаеш,  кінь,  агідна...
Ты  нікому  не  вер,  не  памру  я.

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=92353
Рубрика: Стихи, которые не вошли в рубрику
дата надходження 12.09.2008
автор: Мitrofan