* (ліра-фантастычная мініяцюра)

Ён  паставіў  у  тонкую,  нібы  сатканую  з  карункаў,  вазу  прахалодны  букет  аранжава-зеленаватых,  яшчэ  пакрытых  кроплямі,  восеньскіх  лістоў..
         І  вось  яна  задумліва  пагладжвала  прыемна-гладкае  лісце,  асцярожна  пераносіла  з  яго  схуднелым  пальчыкам  на  далонь  і  занепакоена  ўглядалася  ў  маціцовую  кроплю,  нібыта  ў  спадзяванні  адшукаць  у  ёй  нешта,  што  дасць  адказ  на  хвалюючае..
         Магчыма,  гэтак  не  дае  спакою  дождж,  які  стаўся  для  Іх  адносін  апошнім..  А  можа,  і  гэтае  лісце,  якое  невядома  як  з'явілася  ў  гэтым  пакоі..
         Толькі  Ён  ведаў,  як  гэта  адбылося:  Яе  каханы  штодзень  да  растання  прыносіў  Ёй  такі  букет;  аднак  сёння  Ён,  прывід  з  паралельнага  свету,  які  так  кахаў  гэту  жанчыну,  каторая  ніколі  не  зможа  пабачыць  Яго  па  злой  іроніі  лёсу,  -  што  спалучылі  іх  сусветы,  але  не  далі  злучыцца  цалкам,  -  зрабіў  Ёй  такі  падарунак.
         Ён  пяшчотна  крануўся  Яе  вільготнай  шчакі,  марачы  абняць  Яе,  Яе  сціснутую  журбой  постаць,  але  Яна  ўжо  прыўзняла  плечы,  акрыленыя  нечаканай  надзеяй,  і  рушыла  ў  дождж..

адреса: https://www.poetryclub.com.ua/getpoem.php?id=146761
Рубрика: Вірші, що не увійшли до рубрики
дата надходження 23.09.2009
автор: Жывіца