Сайт поезії, вірші, поздоровлення у віршах ::



UA | FR | RU

Рожевий сайт сучасної поезії

Бібліотека | Поети нашого Клубу | Спілкування | Літературні премії | Конкурси Клубу Поезії | Контакти | Оголошення |  ДО ВУС синоніми |  Основи поетики | 

 
>> ВХІД ДО КЛУБУ <<
e-mail
пароль
забули пароль?
< реєстрaція >



Зараз на сайті - 32

Пошук


Перевірка розміру




Андрэй Хадановіч

Прочитаний : 186


Творчість | Біографія | Критика

Дачакаць!

Чаканьне  каштоўнейшае  за  чаканку
старых  мэдалёў,  старажытных  манэт.
Чакаць  ганарару,  навінаў,  каханку,
што  ўночы  наведае  праз  Інтэрнэт;

чакаць,  што  знаёмыя  вернуць  пазыкі,
і  клясьціся  больш  не  даваць  напавер;
чакаць,  што  паўстане  народ  безьязыкі,
калі  пасьля  дожджыку  будзе  чацьвер;
чакаць,  і  пад  томам  "Сымона-музыкі"
у  пыльнай  шуфлядзе  трымаць  рэвальвэр.

Чакаць,  калі  здарыцца  Раз  Назаўсёды,
з  надзеяю  гледзячы  за  далягляд.
І  вось  дачакацца,  калі  не  свабоды,
дык  першых  у  новай  эпосе  Каляд.

У  міры  ды  згодзе,  ізь  сьмехам  дый  годзе,
на  стол  пачастункі  паставіць  свае
і  ў  першага-лепшага  тысячагодзьдзя
спытаць:  "Трэцім  будзеш?"
А  раптам  ня  п'е?!

Усе  атрымалі  сьвяточныя  грошы,
засмажылі  тлустую  смачную  гусь
і  жджэм,  што  апоўначы  самы  харошы
з  экрану  прамовіць  "Жыве  Беларусь!"

А  мы  ап'янеем,  губляючы  розум.
Закружыцца  голаў  ад  мрояў  і  кроз.
Міколка,  што  некалі  быў  Паравозам,
а  сёньня  ўвіхаецца,  як  Дзед  Мароз,

ізноў  распачне  навагоднія  жарты,
сьнягуркі  апрануць  свае  кімано,
і  сядзе  дасьведчаны  шулер  за  карты  -
гуляць  са  стагодзьдзямі  ў  "дваццаць  адно"...

А  стрэлка  праходзіць  апошні  адцінак.
(Два  тысячагодзьдзі  -  на  ейным  баку!)
Зязюля  падкінула  яйка  ў  гадзіньнік
і  хутка  ўсясьветнае  грымне  "ку-ку".

       30  сьнежня  2000

Нові твори